Румас прагаласаваў у Калодзішчах. Бо яшчэ не паспеў прапісацца ў новым доме ў Драздах ВІДЭА
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас і яго жонка, стаматолаг Жанна Румас прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні.
Яны прыйшлі на ўчастак у Калодзішчах, дзе знаходзіцца іх ранейшы дом.
Сям'я ўжо дабудавала катэдж у «Драздах-2», але, выглядае, не паспела зарэгістравацца ў ім.