Нерухомасць4141

Паглядзіце, які катэдж пабудаваў сабе ў Драздах прэм’ер-міністр Сяргей Румас — больш за 600 метраў! ФОТА

Нацыянальнае кадастравае агенцтва звярнула ўвагу на топ-5 самых вялікіх катэджаў, якія з’явіліся ў Мінску ў першай палове 2019 года. Большасць іх гаспадароў — бізнэсмены.

Але звяртае на сябе ўвагу дом на Сёмкаўскім завулку (гэта элітны квартал «Дразды-2»). Катэдж плошчай 601,8 квадратнага метра заняў у рэйтынгу другое месца. Яго пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Сёмкаўскі завулак — першая берагавая лінія «Драздоў-2», Катэджы будаваліся за некалькі дзясяткаў метраў ад вады.

Гэта месца жыхарства асобаў, найбольш блізкіх да Аляксандра Лукашэнкі — тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, былы біятланіст Сяргей Булыгін, бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Паміж імі знаходзіцца і катэдж тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

З чыноўнікаў тут пасяліліся былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова (для яе гэта другі катэдж у Драздах, папярэдні яна пакінула дзецям), генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Апроч дома ў Драздах, Румас валодае катэджам ў Калодзішчах.

Сяргей Румас

Нарадзіўся ў 1969 у Гомелі. Скончыў Яраслаўскае вышэйшае вайсковае фінансавае вучылішча (1990) і Акадэмію кіравання (1995). Працаваў у Нацбанку, камерцыйных банках Беларусі. Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» (2002—2005), старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» (2005—2010), віцэ-­прэм’ер (2010—2012), старшыня праўлення Банка развіцця (2012—2018). Прэм'ер-міністр (2018). Жанаты, чацвёра сыноў.

Чытайце. Сем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

Каментары41

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць