У кожным раёне Мінска зробяць па пяць снежных горак для катання
Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, піша БелТА.
«У гэтым годзе мы паставілі задачу — у кожным раёне сталіцы, выкарыстоўваючы натуральныя перапады вышынь, ухілы, трэба зрабіць такія горкі. Спрабавалі першыя гады заліваць вадой, але гэта быў не зусім удалы вопыт. Таму, як толькі з'явіцца снег (альбо выкарыстаем штучны — з Вяснянкі), будзем гэтыя месцы засыпаць, укатываць. У сярэднім мы паставілі задачу, каб у кожным раёне было мінімум пяць такіх кропак», - сказаў Аляксандр Дараховіч.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на стварэнні бяспечных умоў катання для дзяцей: горкі робяцца з бартамі, не занадта вялікім ухілам і бяспечным выездам.