БЕЛ Ł РУС

У Ляхавіцкім раёне злавілі 14-кілаграмовага шчупака ФОТА

27.11.2019 / 13:18

Nashaniva.com

Гэты шчупак «нагуляў» 14 кілаграмаў, пакуль у мінулую нядзелю не трапіў на кручок Сяргея Бацкалевіча. Рыбалка вялася на вадасховішчы Мінічы, з выкарыстаннем спінінга. У якасці нажыўкі Сяргей выкарыстоўваў адмысловую сіліконавую прынаду-імітацыю, піша Ляхавіцкі веснік.

Сяргей расказаў, што змагацца з рачным драпежнікам давялося хвілін дваццаць. За гэты час атрымоўвалася некалькі разоў падвесці шчупака да самага борта лодкі, але з-за адсутнасці падхватніка падняць усё ніяк не выпадала. Толькі чацвёртая ці можа, нават, пятая спроба аказалася паспяховай.

«Дзякуй сябру, разам з якім знаходзіліся ў лодцы. Калі б змагацца з рыбінай давялося аднаму, то не ведаю, чым бы ўсё і завяршылася», — кажа Сяргей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула