БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі

27.11.2019 / 15:33

Nashaniva.com

Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі на чале з Урсулай фон дэр Ляен.

Еўракамісія ў новым складзе прыступіць да працы з 1 снежня. Прапанаваны спіс падтрымалі 461 дэпутат Еўрапарламента, 157 прагаласавалі супраць і яшчэ 89 устрымаліся.

Віцэ-прэзідэнтамі Еўракамісіі зацверджаны Франц Тымерманс (Нідэрланды), Маргарэт Вестагер (Данія), Валдзіс Дамброўскіс (Латвія), Жазэп Барэль (Іспанія), Вера Юрава (Чэхія), Маргарыціс Схінас (Грэцыя), Мараш Шэфчавіч (Славакія) і Дубраўка Шуйца (Харватыя).

Былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен — першая жанчына на пасадзе кіраўніка Еўрапейскай камісіі, яе зацвердзілі на гэтую пасаду ў ліпені. Палітык зменіць 64-гадовага Жан-Клода Юнкера, які ўзначальваў орган з лістапада 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула