БЕЛ Ł РУС

Імпічмент Трампу стаў трэцім у гісторыі ЗША. Папярэднія заканчваліся пшыкам

19.12.2019 / 09:28

Nashaniva.com

Эндру Джонсан купіў у Расіі Аляску, але хутка страціў папулярнасць і стаў першым прэзідэнтам, у дачыненні да якога была ўжыта працэдура імпічменту

У сераду Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за імпічмент Трампу. Зараз пытанне павінен разглядаць Сенат, а там большасць складаюць прыязныя 45-му прэзідэнту краіны рэспубліканцы.

Трамп стаў трэцім прэзідэнтам ЗША пасля Эндру Джонсана (незаконная адстаўка ваеннага міністра, 1868 год) і Біла Клінтана (справа Монікі Левінскі, 1998 год), за імпічмент якога прагаласавала Палата прадстаўнікоў. І ў выпадку Джонсана, і ў выпадку Клінтана галасаванне ў Cенаце было на іх карысць, і яны засталіся на сваіх пасадах.

У 1974 годзе Палатай прадстаўнікоў быў ініцыяваны імпічмент Рычарду Ніксану па справе Уотэргейта, але кіраўнік ЗША сышоў у адстаўку, перш чым пытанне было разгледжана Сенатам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула