Свет88

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за імпічмент Трампу

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падчас галасавання ў сераду зацвердзіла абодва артыкулы абвінавачвання супраць прэзідэнта краіны Дональда Трампа ў рамках працэдуры імпічменту, піша tass.ru. Дональду Трампу інкрымінуецца злоўжыванне ўладай і стварэнне перашкод расследаванню Кангрэсу.

У падтрымку першага пункта абвінавачванні прагаласавалі 230 заканадаўцаў, супраць выказаліся 197, адзін устрымаўся. За другі артыкул было аддадзена 229 галасоў, супраць прагаласавалі 198 кангрэсменаў, адзін таксама ўстрымаўся.

Устрымалася ў абодвух выпадках Тулсі Габард (ад штата Гаваі), якая ўваходзіць у лік прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатам на пост прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2020 года. «Я не магла з чыстым сумленнем галасаваць супраць імпічменту, таму што лічу прэзідэнта Трампа вінаватым у правапарушэннях. Я таксама не магла <…> галасаваць за імпічмент, таму што зняцце дзейнага прэзідэнта з пасады не павінна быць кульмінацыяй ангажаванага працэсу, што падсілкоўваецца міжпартыйнай варожасцю, якая так моцна падзяліла нашу краіну», — патлумачыла сваё рашэнне Габард.

Трамп у адказ назваў дэмакратаў «лайдакамі», а імпічмент — «палітычным самагубствам» Дэмакратычнай партыі. 

Цяпер абвінаваўчае заключэнне перадаецца ў Сенат, дзе працэдура ператворыцца ў судовы працэс. Кіраваць ім будзе старшыня Вярхоўнага суду ЗША. Палата прадстаўнікоў на такім працэсе фактычна выступае бокам абвінавачвання, а сенатары выконваюць функцыі прысяжных.

Каб імпічмент быў абвешчаны, неабходна не менш як дзве трэці галасоў сенатараў (не менш за 67). Пры бягучым складзе Сенату верагоднасць галасавання на карысць імпічменту фактычна зводзіцца да нуля. З пачатку бягучага года рэспубліканцы займаюць у верхняй палаце Кангрэсу 53 месцы з 100.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро17

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў6

Чаму ў дзяцінстве час ідзе павольней?

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро17

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць