БЕЛ Ł РУС

Махляр падмануў 34 чалавек, выдаючы сябе за прадстаўніка расійскіх кампаній

20.01.2020 / 11:54

Nashaniva.com

Мужчына з 2012-га па 2014 год шляхам зману або злоўжывання даверам завалодаў грашовымі сродкамі 34 грамадзян Беларусі і іншых дзяржаў на 2 мільёны рублёў, піша СК.

Абвінавачаны выкарыстаў рэквізіты розных таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраваных у Расійскай Федэрацыі на асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. На тэрыторыі нашай краіны ён выдаваў сябе за паспяховага бізнэсмена, нібыта дзейнічаў ад імя кіраўніка або ўпраўляючага вышэйзгаданых арганізацый.

У 2014 годзе ў праваахоўныя органы сталі паступаць заявы ад падманутых грамадзян. Як толькі пра гэта даведаўся абвінавачваны, ён адразу адправіў сваю сям'ю ў ЗША і сам збіраўся туды з'ехаць, але праваахоўнікі паспелі абмежаваць яго выезд з краіны.

Той усе роўна збег, і яго аб'явілі ў вышук. У 2017 годзе ён быў затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула