БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ўшанаваў памяць кібаргаў — абаронцаў данецкага аэрапорта ФОТА

20.01.2020 / 12:54

Nashaniva.com

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўшанаваў памяць служачых Узброеных сіл Украіны, якія загінулі ў баях за аэрапорт Данецка ў 2014 г.

Зяленскі ўсклаў кветкі да падножжа памятнага звона на тэрыторыі Міністэрства абароны Украіны і паразмаўляў з сем'ямі вайскоўцаў.

«У Мінабароны Украіны ўшанавалі памяць герояў-«кібаргаў» — абаронцаў данецкага аэрапорта. Звон памяці прагучаў 50 разоў. (…) Вечная слава украінскім героям!» — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ў афіцыйным Twitter-акаўнце ўкраінскага абароннага ведамства.

16 студзеня Зяленскі назваў «кібаргаў» найлепшым прыкладам для ўсіх абаронцаў Украіны. Па словах кіраўніка дзяржавы, «нават вораг прызнаў» іх нязломнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула