БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Фальксваген» збіў 17-гадовую дзяўчыну, што перабягала дарогу на чырвонае

5.02.2020 / 11:53

Nashaniva.com

Пра выпадак піша ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

35-гадовы кіроўца на «Фальксвагене Пола» рухаўся па вул. Варанянскага з боку вул. Жукоўскага ў напрамку вул. Чкалава. На скрыжаванні Варанянскага і Авакяна ён здзейсніў наезд на 17-гадовую дзяўчыну, якая перасякала дарогу па дыяганалі ў раёне рэгуляванага пешаходнага пераходу на чырвонае (паводле інфармацыі відавочцаў, яна спяшалася на аўтобус).

Дзяўчына дастаўленая ў медыцынскую ўстанову: папярэдне дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула