БЕЛ Ł РУС

Падарожжы ў прасторы і часе

22.06.2006 / 20:36

Nashaniva.com

Малое Сітна зрабілася месцам паломніцтва. Там перабывалі сотні людзей. Людзі цягнуцца да Паўла Севярынца. Мо ён і ёсьць новым маральным лідэрам нацыі?

Малое Сітна зрабілася месцам паломніцтва. Там перабывалі сотні людзей. Людзі цягнуцца да Паўла Севярынца. Мо ён і ёсьць новым маральным лідэрам нацыі?

У Сітна, на паўночную вяршыню краіны, прыйшло лета. Падсохла размоклая за дажджыстую вясну дарога з Дрэтуні праз бары.

Дарэчы, мала хто ведае, што менавіта ў Дрэтуні сядзеў у нямецкім канцлягеры Пятро Машэраў, пакуль яго не забрала маці (першы год вайны, пакуль не разгарнулася партызанка, немцы аддавалі вязьняў на рукі сваякам).

Хто паедзе ў Сітна наступным, падкажу, што Паўлу трэба: добра б яму завезьці электрачайнік. Гэта ашчадзіла б чалавеку час і сілы — цяпер ён карыстаецца звыклым кіпяцільнікам.

А хто ня мае як даехаць — чытайце Севярынца штотыдзень у «Нашай Ніве». Ягоныя «Лісты зь лесу» — гэта сапраўдныя падарожжы ў часе і прасторы. Абмежаваны прастораю катаргі, Павал лунае ў прасторах духу.

Барыс Тумар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула