БЕЛ Ł РУС

У Беларусь едзе Валянціна Мацвіенка

27.02.2020 / 10:09

Nashaniva.com

Афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі расійскага Савета Федэрацыі на чале са спікерам Валянцінай Мацвіенка пройдзе 5-6 сакавіка, паведамляе БелТА.

5 сакавіка з Мацвіенка сустрэнецца старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. У гэты ж дзень спікеры верхніх палат парламентаў прымуць удзел у пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланавана сустрэча Валянціны Мацвіенка з старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Валянціна Мацвіенка ўскладзе вянок да стэлы «Мінск — горад-герой», а таксама прыме ўдзел у цырымоніі перадачы зямлі ў капсуле з месцаў пахавання савецкіх салдат пад Ржэвам Храму-помніку ў гонар Усіх Святых, а 6 сакавіка Мацвіенка і Наталля Качанава наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула