БЕЛ Ł РУС

Сёння а 20.30 - гадзіна выключанага святла

28.03.2009 / 15:49

ЯМ; МБ

Такая акцыя прывядзе да зніжэння спажывання электрычнасці прыкладна на 10%. Але не да эканоміі: бо электрычнасць гэта не нафта і не дровы, яе не складзеш у сховішча.

Старыя Дні Салідарнасці адраджаюцца! Прычым са згоды дзяржавы.
28 сакавіка ўлады прапануюць беларусам выключыць святло. Арганізатары акцыі – Сусветны фонд дзікай прыроды – хочуць звярнуць увагу грамадства на праблемы змянення клімату. «Гадзіна зямлі», то бок гадзіна выключанага святла, будзе доўжыцца з 20.30 па мінскім часе. Было б смешна, каб акцыя была прызначана на 16‑ае чысло.

На думку энэргетыкаў, такая акцыя прывядзе да зніжэння спажывання электрычнасці прыкладна на 10%. Але не да эканоміі: бо электрычнасць гэта не нафта і не дровы, яе не складзеш у сховішча. Электрастанцыі змяншаць выпрацоўку энергіі на адну гадзіну не будуць, таму рэшта папросту змарнуецца. Больш за тое, нагрузка на электрасетку ў момант усеагульнага падключэння а 21.30 прывядзе нават да перагрузак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула