БЕЛ Ł РУС

Кацельня, у якой загінулі пяць чалавек, працягвае працаваць

26.03.2009 / 14:52

Nashaniva.com

+фота

На месцы трагедыі ў вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёну працуе камісія.

Увечары 24 сакавіка ў кацельні вёскі Арабаўшчына, што ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, былі знойдзеныя целы пяці мужчынаў.

Фота Людмілы Пракопавай.

Паводле інфармацыі Баранавіцкага РУУС, мужчыны займаліся рамонтам аднаго з ацяпляльных катлоў кацельні. Згодна папярэдніх звестак, людзі ўчадзелі. Чацвёра з іх былі мясцовымі жыхарамі, адзін — з суседняй вёскі. Пракуратура Баранавіцкага раёну ладзіць праверку.

У мясцовай ЖКГ ад каментароў адмаўляюцца. Аднак кацельня працуе па-ранейшаму.

Паводле Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула