БЕЛ Ł РУС

Дзень Волі ў Кіеве

26.03.2009 / 17:50

Nashaniva.com

+фота

Перад будынкам Генпракуратуры Ўкраіны адбыўся пікет, яго ўдзельнікі патрабавалі адмовіць Рэспубліцы Беларусь у экстрадыцыі Ігара Коктыша.

25 сакавіка ў 12.00 перад будынкам Генпракуратуры Ўкраіны адбылася акцыя ў падтрымку Ігара Коктыша, які ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА. І. Коктыша чакае экстрадыцыя ў Беларусь, дзе яго вінавацяць у забойстве.

Арганізатарам акцыі выступіў прэзідэнт Інстытута дзяржаўнасці і дэмакратыі Іван Лазавой. Удзельнікі пікету трымалі транспаранты і лозунгі «Свабоду Коктышу», а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, што сімвалізавала салідарнасць з беларускім народам, які ў той жа самы дзень адзначаў Дзень Волі.

Жонка Ігара Ірына Цюцюннік выпусціла з клеткі белага голуба, што сімвалізавала вызваленне беларускага апазіцыянера. Пасля пікету Генпракурору Ўкраіны перадалі пісьмовы зварот з патрабаваннем адмовіць Рэспубліцы Беларусь у экстрадыцыі Коктыша, а таксама адпусціць яго з-пад варты неадкладна.

СП, паводле i-cent.org.ua

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула