БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці — чатыры пацверджаныя выпадкі каранавіруса. Два з іх у дактароў

4.04.2020 / 17:46

Nashaniva.com

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці да ўжо вядомага выпадку заражэння каранавіруснай інфекцыяй дадаліся яшчэ тры. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай, паведамляе магілёўскае тэлебачанне.

Паводле яе слоў, захварэлі жыхары Кіраўска і Бабруйска. Абодва — працоўныя мігранты, якія вярнуліся з работ у Маскве. Яшчэ адзін хворы — магілёўскі медык, які праходзіў навучанне ў Віцебску.

Нагадаем, першай афіцыйна заражанай у Магілёўскай вобласці стала 33-гадовая лекарка з Крычава, якая вяла прыём у падлеткавым кабінеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула