БЕЛ Ł РУС

У Расіі ад каранавіруса памёр першы іерарх Праваслаўнай царквы 

26.04.2020 / 18:35

Nashaniva.com

Веніямін (Каралёў)

Епіскап Рускай праваслаўнай царквы Веньямін (Каралёў), інфікаваны каранавірусам, памёр у інфекцыйнай бальніцы Курска, паведамляе сайт царквы. У яго была дыягнаставана двухбаковая пнеўманія. Памерлы стаў першым іерэем РПЦ, які загінуў ад інфекцыі. Яму было 55 год. 

12 красавіка, у Вербную нядзелю, Каралёў адслужыў апошнюю службу з невялікай колькасцю пажылых прыхаджанаў, адзначае выданне «Ахіла». Па сцверджанні выдання, як мінімум двое святароў з епархіі хворыя на каранавірусную інфекцыю. 18 красавіка суполка епархіі УКантакце паведаміла пра смерць протадыякана мясцовага прыходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула