БЕЛ Ł РУС

Распрацавана новая экскурсійная праграма «Сем цудаў Міншчыны»

2.04.2009 / 10:03

Nashaniva.com

Ні Лініі Сталіна, ні будынка Нацыянальнай бібліятэкі, ні нацыянальнага запаведніка "Дразды" там няма.

Пра гэта паведаміла дырэктар турыстычнага прадпрыемства «Солвекс» Аксана Бічун 1 красавіка на прэзентацыі летніх экскурсійных праграм у Мінску.

Паводле яе слоў, экскурсія распрацавана па выніках акцыі, прымеркаванай да 70‑годдзя Мінскай вобласці. Яна праходзіла з 11 кастрычніка 2007 года. Праз інтэрнет‑галасаванне ўсім жадаючым прапаноўвалася вызначыць сем самых значных архітэктурных помнікаў вобласці з 46, выбраных спецыялістамі.

У выніку ў маршрут экскурсіі ўключаны наступныя аб’екты:

Васкрасенскі сабор у Барысаве, касцёл Нараджэння Панны Марыі ў Будславе, касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў Вілейцы, касцёл Архангела Міхаіла і касцёл Святога Аляксея ў Івянцы, палацава‑паркавы ансамбль і фарны касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы.

Экскурсія разлічана на два дні. Як лічыць А.Бічун, яна асабліва падыходзіць для турыстаў‑іншаземцаў або карпаратыўных груп.

«Маршрут экскурсійнага тура асабліва багаты на жывапісныя месцы», — зазначыла дырэктар турфірмы. Паводле яе слоў, турысты маюць магчымасць убачыць прыгажосць Налібоцкай пушчы, рэкі Беразіну і Вілію. Акрамя таго, у ходзе экскурсіі турыстам расказваюць мноства легенд аб славутых людзях, якія праславілі Беларусь за яе межамі.

Як зазначыла А.Бічун, па кожным з сямі аб’ектаў распрацаваны асобныя экскурсіі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула