БЕЛ Ł РУС

Больш, чым налічылі праваабаронцы. Стала вядома, колькі чалавек затрымалі ў Брэсце ўвечары 14 ліпеня

15.07.2020 / 17:50

Nashaniva.com

Пасля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Брэсце, прайшлі вулічныя акцыі пратэсту. Улады адказалі сілавым разгонам і масавымі затрыманнямі, піша Брэсцкая газета.

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук 15 ліпеня на брыфінгу распавёў журналістам, што ўчора ўвечары ў Брэсце было затрымана 45 чалавек. З іх восем адпусцілі, 37 застаюцца ў ІЧУ.

На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП), у некаторых дададзеныя і іншыя артыкулы. Кіраўнік горада спадзяецца, што ўсе абвінавачванні будуць толькі ў рамках адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула