БЕЛ Ł РУС

Адвакат Статкевіча абурыўся невыкананнем працэсуальнага заканадаўства: «Каму трэба такое правасуддзе?»

4.08.2020 / 09:25

Nashaniva.com

Уладзімір Сазанчук

Уладзімір Сазанчук — адвакат, які бароніць фігурантаў «справы Ціханоўскага»: лідара «Народнай грамады» Міколу Статкевіча і блогера Змітра Казлова (блогер «Шэры кот»). Юрыст выслаў рэдакцыі Tut.by зварот, у якім абураецца парушэннямі нормаў у судах.

На што скардзіцца адвакат:

Сазанчук абураецца: «Каму трэба такое правасуддзе?»

Месяц таму Сазанчук адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні матэрыялаў следства. Яшчэ тады ён казаў, што яму сорамна ўдзельнічаць у «прававым бясчынстве, робячы выгляд, што ад цябе нешта залежыць»:

«Калі крымінальная справа высмактаная з пальца, для таго, каб зрабіць выснову аб адсутнасці ў дзеяннях усіх гэтых арыштаваных хлопцаў складу злачынства, не трэба нават быць юрыстам, а з цябе патрабуюць падпіску пра невыдаванні звестак папярэдняга следства ў справе, — пісаў тады Сазанчук. — Якога следства, якой справы?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула