БЕЛ Ł РУС

Расійскія памежнікі сталі выдаваць мікрапропускі сваім грамадзянам для ўезду ў Беларусь ФОТАФАКТ

4.08.2020 / 11:58

Nashaniva.com

На расійска-беларускай мяжы расійскія памежнікі сталі выдаваць грамадзянам сваёй дзяржавы, якія выязджаюць у Беларусь, свайго роду мікрапрапускі. Пра гэта TUT.BY распавёў адзін з расійскіх журналістаў, якія прыехалі ў нашу краіну.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Як распавёў TUT.BY расійскі журналіст, які па прафесійнай неабходнасці апынуўся ў нашай краіне, цяпер расіянін можа выехаць у Беларусь, калі накіроўваецца на вучобу, працу, лячэнне альбо наведвае сваякоў. Пры гэтым, па яго словах, пасажыры аўтобуса былі вымушаныя ноччу каля 2-3 гадзін прастаяць на вуліцы ў чаканні праверкі, бо адначасова прыехала некалькі транспартных сродкаў.

— Але толькі стаяць расіяне, беларусы спяць у аўтобусах. Я, уласна, ехаў на працу, у мяне былі пацверджанні, акрэдытацыя — без праблем пусцілі. Далі вось гэтую паперку, але для яе ты павінен 2-3 гадзіны пастаяць. У прынцыпе, з аўтобуса ў нас ссаджвалі людзей: адзін хлопец даводзіў, што ён едзе ў Варшаву, паказваў дазвол на жыхарства, але нашы [расійскія памежнікі] сказалі, што аўтобус едзе ў Мінск, а не ў Варшаву, і яго высадзілі — распавёў расіянін.

Пра тое, ці неабходна захаваць гэты мікрапропуск, расійскія памежнікі нічога не паведамілі, як і пра тое, ці звязана гэта з выбарамі ў Беларусі ці робіцца ў рамках якіх-небудзь каранцінных захадаў.

— Па ідэі, ты ў вагончыку афармляеш, а потым ужо на дарозе яго правяраюць іншыя памежнікі. Але ў нас не праверылі чамусьці. Можа, яны неяк выбарачна правяраюць. Нам сказалі, што тут у вагончыку мы проста пацвярджаем сваё права, а ў аўтобусе да нас зойдуць памежнікі, калегі тых, і правераць наяўнасць гэтай паперкі ў расейцаў.

Каментар сітуацыі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі TUT.BY пакуль атрымаць не ўдалося, як і ў памежнай службе ФСБ Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула