БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі БТ зноў выйшлі на страйк. Пад'езд і падыход да будынка перакрываюць людзі ў цывільным

18.08.2020 / 11:14

Nashaniva.com

У будынку Белтэлерадыёкампаніі сёння быў заяўлены спіч-канцэрт «забароненых» музыкаў, прысвечаны сумленным выбарах, але ён пакуль так і не пачаўся. Але страйк працягнецца, піша Tut.by

Каля 10-й раніцы праезд да Белтэлерадыёкампаніі з боку праспекта Незалежнасці перакрыла ДАІ. Каля будынка БТ а 10 гадзіне планавалі выступіць «забароненыя» музыкі. Уваход у будынак агарадзілі плотам. Але супрацоўнікаў ўнутр пакуль пускаюць. Пакуль нешматлікая група страйкоўцаў БТ стаіць каля плота.

Апавяшчэнне з патрабаваннямі да кіраўніцтва прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў, вызваліць усіх палітвязняў і адзначыць цэнзуру на раніцу 18 жніўня падпісаў каля 300 чалавек.

Чакаецца, што да будынка БТ прыйдуць і супрацоўнікі Дома радыё. Але пад'езд да будынка ачэплены, сюды не могуць пад'ехаць і валанцёры з вадой. Хлопцы папрасілі дапамогі, каб паднесці ваду да будынка ў руках.

У 10.45 супрацоўнікі ў цывільным паставілі агароджу на астраўку паміж зебрамі, на пешаходным пераходзе, які вядзе да будынка БТ. Некалькі страйкоўцаў мужчын сталі прыбіраць загароду на астраўку. Супрацоўнік у цывільным спрабаваў яго вярнуць, мужчыны яму не дазволілі, папрасіўшы прадставіцца. Чалавек у цывільным пад крыкі «Ідзі» сышоў у невядомым накірунку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула