БЕЛ Ł РУС

Рэдакцыя «Нашай Нівы» — пра Ягора Марціновіча: Вывеў выданне на новы ўзровень

23.09.2020 / 16:33

Рэд.

Ягор Марціновіч — чалавек рэдкай смеласці, выключнага прафесіяналізму і ўзорнай сумленнасці. Менавіта таму ён у 30 гадоў узначаліў «Нашу Ніву» і за пару гадоў вывеў наша выданне на новы ўзровень.

Яго затрыманне і крымінальная справа, імаверна, звязаныя з інтэрв'ю дыджэя Сакалоўскага, які расказаў, што на Акрэсціна яго біў у карцары чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў.

Сакалоўскі цяпер — у Літве. Ён заявіў, што пакінуў краіну пасля таго, як яму пагражалі пасля таго інтэрв'ю.

Lettera scripta manent. Напісанае застанецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула