Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ператрус

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча затрымалі, калі ён ранкам выйшаў з сабакам у двор.
Як паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Адар'я Гуштын, ператрус звязаны з артыкулам, апублікаваным у «Нашай Ніве», пра дыджэя Сакалоўскага, які сцвярджаў, што на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра ўнутраных спраў Барсукоў.
Пазней стала вядома, што ператрус праводзіцца ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы за паклёп. Пра гэта паведамляе жонка Ягора Адар’я Гуштын, якая прысутнічае на ператрусе.
«Заведзеная справа па арт. 188 КК — паклёп. Пацярпелы — намеснік міністра МУС Барсукоў, якога дыджэй Сакалоўскі абвінаваціў у артыкуле «Нашай Нівы» ў збіцці на Акрэсціна.
У Ягора Марціновіча пакуль няма ніякага статусу. Пасля таго, як скончыцца ператрус, яго павязуць на допыт у Цэнтральны апарат СК.
Ператрус праводзіць УСБ МУС, Ягор даваў ім раней тлумачэнні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова. Сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх.
У Ягора ёсць адвакат, мы дабіліся, каб ён быў на ператрусе, на допыт ён таксама паедзе», — расказала Адар’я Гуштын.

А 2-й гадзіне дня жонка Ягора Адар’я Гуштын паведаміла, што Ягор Марціновіч — падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп). Бліжэйшыя трое сутак ён правядзе ў ізалятары.
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары