БЕЛ Ł РУС

Мінпрацы прапаноўвае ўвесці для шматдзетных мам сямігадзінны працоўны дзень з захаваннем заробку

19.10.2020 / 08:54

Nashaniva.com

Скрыншот СТБ

Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, піша БелТА.

«Мы ўважліва паглядзелі на магчымасці Працоўнага кодэкса і сёння прапанавалі шматдзетным мамам перайсці на гнуткі графік, скарочаны з васьмі да сямі гадзін працоўны дзень. Пры гэтым у поўным аб'ёме заробак, як за васьмігадзінны працоўны дзень. Нас падтрымалі, у 2021 годзе мы будзем уваходзіць чарговы раз з пэўнымі карэкціроўкамі ў Працоўны кодэкс, таму будзем прапаноўваць дэпутатам, каб яны нас таксама падтрымалі», — распавяла Ірына Касцевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула