БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне затрымалі 5 чалавек. Раней у горадзе завялі справу за паклёп на міліцыянера

23.10.2020 / 12:1

Nashaniva.com

У Жлобіне раніцай 23 кастрычніка затрымалі Івана Кашыцкага каля садка, куды ён адвёў дзіця. Пра гэта паведамілі бацькі іншых дашкольнікаў, якія былі сведкамі затрымання, піша Радыё Свабода.

Потым знікла сувязь з ягонай жонкай Крысцінай. «Яна толькі паспела паведаміць, што да яе ў хату ломіцца міліцыя, і сувязь знікла», — паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба.

Таксама затрымалі Ілону і Валера Ткачовых, Інгу Герыловіч.

8 кастрычніка ў справе пра паклёп на міліцыянта затрымлівалі траіх жыхароў Жлобіна: Вячаслава Петрачэнку, Сняжану Пагодзіну і Святлану Зыль.

Сняжана і Святлана — сёстры, працуюць на БМЗ. Міліцыя правяла ў іх ператрус, забрала ноўтбукі, планшэты, тэлефоны. Цяпер Святлана праходзіць па справе як падазраваная, а Сняжана — як сведка. Гэтых траіх затрыманых неўзабаве адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула