БЕЛ Ł РУС

Столькі кавіду, што часткова спыняецца планавая шпіталізацыя ў гарадскія бальніцы

28.10.2020 / 10:55

Nashaniva.com

З'явіўся ліст, накіраваны дактарам сталічных паліклінік аб спыненні ад сёння, 28 кастрычніка, планавай шпіталізацыі ў гарадскія бальніцы.

«З 28 кастрычніка спыняецца планавая шпіталізацыя пацыентаў у гарадскія клінічныя бальніцы. Загад камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама аб спыненні планавай шпіталізацыі будзе накіраваны ва ўстановы 28 кастрычніка», — гаворыцца ў лісце.

Пазней Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале са спасылкай на першага намесніка старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрыя Чараднічэнку ўдакладніў:

«Мы не спыняем планавую дапамогу дзіцячаму насельніцтву. Таксама працягнецца аказанне планавай траўматалагічнай, гінекалагічнай, афтальмалагічнай і анкалагічнай дапамогі. Па гэтых напрамках будзе аказвацца планавая дапамога ў тым парадку, у якім і аказвалася ў незадзейнічаных пад коронавирус бальніцах або аддзяленнях.

У сталіцы прыпыняюць планавую дапамогу для людзей з хранічнай кардыяпаталогіяй. Таксама часова перастануць аказваць планавую хірургічную і гастраэнтэралагічную дапамогу.

Мэр Брэста б'е трывогу. 12 аддзяленняў гарбальніцы з 14 перапрафіляваныя пад каранавірус

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула