Выкарыстанне AstraZeneca прыпынілі і на яе «радзіме»
Швецыя прыпыніла выкарыстанне вакцыны ад каранавіруса вытворчасці шведска-брытанскай AstraZeneca ў якасці меры засцярогі да высвятлення сітуацыі з пабочнымі эфектамі ад прымянення прэпарата. Пра гэта паведамляе шведскае агенцтва аховы здароўя, піша РБК.
РБУ-Украіна
Выкарыстанне прэпарата будзе прыпынена да завяршэння расследавання магчымых пабочных эфектаў Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках (EMA). Падчас гэтага расследавання плануецца высветліць, ці звязаныя выпадкі трамбозу ў вакцынаваных з прышчэпкай.
«Важна прыпыніць вакцынацыю да таго часу, пакуль EMA не высветліць, ці могуць гэтыя выпадкі быць звязаныя з вакцынацыяй», — сказаў дзяржаўны эпідэміёлаг Андэрс Тэгнел.
У шведскім ведамстве адзначылі, што вакцына AstraZeneca забяспечвае добрую абарону ад каранавіруса, а агульная колькасць уведзеных доз складае 17 млн.
У самой Швецыі не паведамлялася аб пабочных эфектах прэпарата.