БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў аб жаданні балатавацца ў прэзідэнты з-за Меган Маркл

17.03.2021 / 07:37

Nashaniva.com

Былы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на фоне паведамленняў аб тым, што герцагіня Сасэкская Меган Маркл мае намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША, заявіў пра гатоўнасць вылучыць сваю кандыдатуру на наступных выбарах кіраўніка дзяржавы, піша РБК.

Трампа ў эфіры Fox News папрасілі пракаментаваць інфармацыю аб тым, што Маркл нібыта разглядае такую магчымасць і сустракалася з прадстаўнікамі дэмакратычнай партыі. На гэта экс-прэзідэнт сказаў: «Я спадзяюся, што так і будзе. Калі гэта адбудзецца, то я яшчэ буду больш схільны да таго, каб балатавацца».

Разам з тым Трамп адзначыў, што ён не з'яўляецца «фанатам» Маркл з-за яе выказванняў аб каралеўскай сям'і і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце ІІ. «Я думаю, я ведаю Каралеву. <…> Я сустракаўся з каралевай, і я думаю, што каралева выдатная асоба, і я не прыхільнік Меган», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула