БЕЛ Ł РУС

У Мінску ДАІ спыніла кіроўцу ў якасці панятога — а той п'яны

20.03.2021 / 12:50

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 18 сакавіка на 17-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД, піша БелТА.

Каля 21:05 пры афармленні ДТЗ інспектары ДПС спынілі кіроўцу «Фальксвагена», каб прыцягнуць яго ў якасці панятога. Аднак высветлілася, што мужчына нецвярозы. Канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,49 праміле — гэта адпавядае прыблізна выпітай бутэльцы гарэлкі.

На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф у 200 базавых і пазбаўленне правоў на пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула