БЕЛ Ł РУС

Мінчук пасварыўся з дзяўчынай і вырашыў спагнаць злосць на чужой машыне

13.05.2021 / 20:20

Nashaniva.com

Мінчанін пасварыўся з дзяўчынай і вырашыў спагнаць злосць на чужым аўто. Службовы аўтамабіль сілавікоў, якія прыбылі на месца здарэння, таксама пацярпеў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дадзены інцыдэнт здарыўся ў пачатку красавіка бягучага года. Відавочцы ў двары аднаго з жылых дамоў сталіцы патэлефанавалі ў міліцыю і распавялі, што малады чалавек скача па лабавым шкле машыны.

На месца здарэння аператыўна выбыў нарад міліцыі. Высветлілася, што хлопец п'яны. Пры затрыманні ён паводзіў сябе агрэсіўна і нават пашкодзіў службовы аўтамабіль супрацоўнікаў МУС, разбіўшы задняе бакавое шкло нагамі.

Пазней мінчанін распавёў супрацоўнікам міліцыі, што ўжываў спіртныя напоі ў кампаніі. З-за гэтага ў яго ўзнік канфлікт з каханай. У парыве гневу ён заскочыў на аўто і двума нагамі скокнуў на лабавое шкло.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула