БЕЛ Ł РУС

Швецыя адклікала ў «Белавія» дазвол на палёты

26.05.2021 / 08:22

Nashaniva.com

Прычынай прыняцця гэтай пастановы назвалі інцыдэнт з экстраннай пасадкай самалёта Ryanair 23 мая ў Мінску, піша ТАСС.

Шведскае ўпраўленне транспарту пастанавіла часова адмяніць дазвол на выкананне палётаў паміж Швецыяй і Беларуссю нацыянальнай беларускай авіякампаніі «Белавія».

У якасці прычын назвалі інцыдэнт з экстраннай пасадкай самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair 23 мая ў Мінску і «бяспеку грамадзянскай авіяцыі».

«Гэта прафілактычнае рашэнне. У цяперашняй сітуацыі мы не бачым гарантаванага бяспечнага кіравання рухам транспарту, — падаюцца ў паведамленні словы кіраўніка аддзела суднаходства і авіяцыі Гунара Юнгберга. — Мы выдатна разумеем, што гэта можа стварыць праблемы для падарожнікаў. Але бяспека пасажыраў важнейшая за ўсё, таму мы вырашылі часова спыніць палёты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула