БЕЛ Ł РУС

Правялі ператрус у Генадзя Касьяна — роднага брата палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ

26.05.2021 / 09:35

Nashaniva.com

Па словах мужчыны, 25 мая да яго прыходзілі з ператрусам начальнік крымінальнага вышуку і два аперупаўнаважаныя. Паведамілі, што Генадзь Касьян з’яўляецца падазраваным па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці, піша «Рэгіянальная газета».

Генадзь са сваімі дзецьмі Кацярынай і Даніілам і сястрой Наталляй напярэдадні яе затрымання, rh.by

Мужчыну падазраюць у тым, што ён размаляваў Дом быту на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне.

— У мяне нічога не знайшлі. Забралі смартфон. Еду да адваката, — паведаміў Генадзь сёння раніцай.

Маладзечанец Генадзь Касьян — родны брат палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ, якая атрымала два з паловай гады за балаклаву, знятую з амапаўца. Доўгі час Генадзь працаваў доктарам у Маладзечне, а цяпер — работнік фармацэўтычнай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула