БЕЛ Ł РУС

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Клімавічы ЧАТ» прызнаная экстрэмісцкай

8.06.2021 / 9:33

Nashaniva.com

На думку пракуратуры Магілёўскай вобласці, размешчаныя ў Telegram-канале «Клімавічы ЧАТ» інфармацыйныя паведамленні ўтрымліваюць «заклікі да актывізацыі і радыкалізацыі пратэснага руху, арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх, забастоўках, пашкоджання маёмасці органаў дзяржаўнай улады і грамадзян Беларусі», піша БелТА.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў інфармацыйную прадукцыю з лагатыпам «Клімавічы ЧАТ» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Копія рашэння суда накіраваная ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння тэлеграм-канала ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць пашырэнню такіх матэрыялаў на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула