БЕЛ Ł РУС

Дэпартамент па авіяцыі назваў «бяззубым укусам» санкцыі супраць «Белавія»

9.06.2021 / 20:05

Nashaniva.com

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў эфіры АНТ выказаўся пра сітуацыю з авіяблакадай Беларусі.

«Тыя санкцыі, якія цяпер зрабілі для нас еўрапейцы, — гэта такі «бяззубы ўкус». Нібы непрыемна і гідліва, але не балюча», — падкрэсліў Арцём Сікорскі.

Паводле яго слоў, ЕС у першую чаргу стварыў праблему для звычайных грамадзян, прычым для жыхароў розных краін, не толькі Беларусі. «Вядома, санкцыі — гэта на шкоду. Прытым шкоду для ўсіх бакоў. Але сказаць, што сітуацыя катастрафічная… Фактычна абстаноўка ў авіяцыі цяпер такая, як была ў 2020 годзе, калі пачаўся каранавірус», — сказаў дырэктар дэпартамента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула