БЕЛ Ł РУС

СК патлумачыў, чаму Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу перавялі пад хатні арышт

25.06.2021 / 15:5

Nashaniva.com

Ведамства пракаментавала справу затрыманых 23 мая ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі.

Следчым камітэтам Беларусі працягваецца расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Соф'і Сапегі і Рамана Пратасевіча.

«Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам.

У хадайніцтве яны абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі. Зыходзячы з гэтага і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт», — тлумачыць СК.

Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега перавялі пад хатні арышт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула