БЕЛ Ł РУС

Эксперта Таццяну Кузіну абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса

24.07.2021 / 13:38

Nashaniva.com

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай у Мінскім гарадскім судзе, эксперт Таццяна Кузіна абвінавачваецца ў саўдзеле ў злачынстве па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.

— 357 «змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (караецца пазбаўленнем волі ад 8 да 12 гадоў);

— 361 «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).

Таццяна Кузіна была затрыманая ў канцы чэрвеня ў мінскім аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю. Жанчыну даставілі на Акрэсціна. Да гэтага часу было невядома, у чым абвінавачваюць Кузіну — з адваката была ўзятая падпіска аб невыдаванні, піша zerkalo.io

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула