БЕЛ Ł РУС

На свабоду выйшаў палітвязень, які на фасадзе дома напісаў «Но избавь нас от лукавого»

24.07.2021 / 15:03

Nashaniva.com

7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Леванюка асудзілі да 1 месяца арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 КК).

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дома нанёс чырвонай фарбай з балончыка надпіс «Но избавь нас от лукавого», чым нанес шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек». Паводле абвінавачвання гэты надпіс пагоршыў «эстэтычнае ўспрыманне» будынка.

14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а ўчора — 14 ліпеня — выйшаў на волю, паведамляе spring96.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула