БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі ў Літву зноў не трапіў ніводны мігрант, вярнулі амаль 100 чалавек

10.08.2021 / 10:16

Nashaniva.com

Мігранты ў Літву не трапляюць чацвёртыя суткі запар.

Вяртанне праходзіць у Ігналінскім, Свянцянскім, Віленскім, Варэнскім, Шальчынінкскім раёнах і самакіраванні Друскенікаў, піша Delfi.

Памежнікі паведамілі, што з боку Беларусі некалькі разоў фіксавалі палёты верталёта, узмацненне беларускіх пагранвойск, чулі некалькі стрэлаў на тэрыторыі суседняй краіны.

Паводле звестак службы аховы мяжы, патрулі, якія вяртаюць мігрантаў, выкарыстоўвалі і гукавыя паведамленні на розных мовах, якія папярэджваюць патэнцыйных парушальнікаў мяжы аб тым, што забараняецца прыбываць у Літву ў недапушчальных месцах.

У мінулыя суткі на мяжы не ўжывалася службовая зброя, спецсродкі або фізічны прымус. 

Літоўцы падкрэсліваюць, што міграцыйны паток змясціўся на мяжу Беларусі і Латвіі. У ноч на аўторак там затрымалі 65 чалавек, а за мінулыя суткі — 200.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула