За ноч на мяжы Латвіі і Беларусі затрымалі 65 нелегалаў. Яны прыбываюць вялікімі групамі
У ноч на аўторак, 10 жніўня, на латвійска-беларускай мяжы было затрымана 65 нелегальных мігрантаў, а за мінулыя суткі — прыкладна 200.
Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс, піша Delfi.lv.
У цэнтрах размяшчэння практычна няма месцаў, таму парушальнікаў мяжы прыйдзецца сяліць у палатках. Першапачаткова палаткі будуць устаноўлены паблізу ад памежных аб'ектаў.
Па словах Пуятса, мігранты з Беларусі прыбываюць вялікімі групамі, што сведчыць аб прыкметах арганізаванасці. Некалькі разоў уцекачы пераходзілі мяжу групамі па 30 і больш чалавек.
Многія мігранты не ведаюць, што прыбылі ў Латвію: яны думалі, што адразу трапяць у Германію. Сярод мігрантаў — не толькі мужчыны ў працаздольным узросце, але таксама жанчыны і дзеці.
Каментары