Дзве найлепшыя рэдактаркі Беларусі зноў за кратамі. Паглядзіце, што яны казалі пра журналістыку
Галоўная рэдактарка «Тут.бай» Марына Золатава чацвёрты месяц знаходзіцца ў следчым ізалятары па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў. Гэта не першая спроба ўладаў прымусіць яе маўчаць. Тры гады таму была «справа БелТА» — тады Золатаву пакаралі штрафам.
Па гэтай справе затрымлівалі і рэдактару БелаПАН Ірыну Леўшыну. Яна таксама цяпер за кратамі, СК ужо анансаваў, што пытанні па падатках будуць і да яе.
Золатава і Леўшына маюць бездакорную рэпутацыю ў журналісцкім асяроддзі, больш за 20 гадоў яны рабілі ўсё для ўмацавання незалежнай прэсы ў Беларусі.
Ці баяліся яны, што па іх прыйдуць? Ці разумелі, на які ціск здольная ўлада, якая хоча прымусіць маўчаць? Паглядзіце, што яны казалі пра гэта, калі яшчэ была не завершаная «справа БелТА».