БЕЛ Ł РУС

У Гомелі пачаўся суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі Ласіцай і Тарасенка

3.09.2021 / 10:56

Nashaniva.com

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. 

Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забяспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі, паведамляе «Вясна». 

У залу суда былі дапушчаныя прадстаўнікі праўладных СМІ і ўсяго пяць слухачоў. Ахова суда патлумачыла такія абмежаванні складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а фотаздымкі, якія былі зробленыя ў холе будынка, патрабавалі выдаліць. 

Леанід Судаленка з 18 студзеня знаходзіцца пад вартай у СІЗА. У ізалятары з 21 студзеня таксама ўтрымліваецца Таццяна Ласіца. У дачыненні да Марыі Тарасенка абраная мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы і падпіскі аб нявыездзе.

Па справе было апытана больш за 200 сведак, а матэрыялаў назбіралі 77 тамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула