У Беларусі абнавіўся рэкорд па колькасці новых выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе пра 1986 новых выпадкаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, загінулі 13 чалавек.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3991 пацыент з кавідам, сцвярджае ведамства.
Нагадаем, мінулы рэкорд быў зафіксаваны ўчора — 1979 выпадкаў.