БЕЛ Ł РУС

У Брэсце судзяць 8-ю групу абвінавачаных у «карагоднай справе»

24.09.2021 / 14:20

Nashaniva.com

У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі 81 чалавека. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле год таму, 13 верасня 2020 года, у карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. СК выявіў 115 датычных, 108 чалавекам выстаўлена абвінавачванне.

Фота СК

Гэтым разам пачалі судзіць шэсць чалавек:

Алега Кулешу, Мікіту Дзмітрыева, Ганну Кашырскіх, Сяргея Кунцэвіча, Дзмітрыя Макарэвіча, Таццяну Пякарскую.

Нагадаем, што людзей судзяць групамі, даючы тэрміны ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў (да трох з паловай гадоў звычайнай хіміі).

«Я не дазволю прымусіць мяне адчуваць нянавісць». Моцная прамова фігуранткі «карагоднай справы» ў Брэсце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула