Грамадства

«Я не дазволю прымусіць мяне адчуваць нянавісць». Моцная прамова фігуранткі «карагоднай справы» ў Брэсце

У Брэсце працягваецца судовы канвеер па «карагоднай справе». Асуджана ўжо 69 чалавек, абвінавачванне выстаўлена 108 мясцовым жыхарам. За краты кідаюць зусім маладых людзей, яшчэ студэнтаў ці нават школьнікаў. 23 жніўня з апошнім словам у судзе выступіла Кацярына Бровач. Па яе прамове можна зразумець, якое выпрабаванне выпала на моладзь пасля выбараў-2020 года, і як маладыя людзі ўспрымаюць спробы дзяржавы задушыць незадаволеных. 

Кацярына Бровач

Кацярына Бровач стала фігуранткай «карагоднай справы» 24 сакавіка. У той дзень яна разам са сваім хлопцам Сяргеем Канановічам пайшла на абед. На вуліцы іх затрымаў крымінальны вышук. Са Следчага камітэта Кацярына выйшла падазраванай па «народным» 342-м (актыўныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак), за вераснёўскія падзеі — «карагодная справа» ў Брэсце. Сяргея змясцілі ў ізалятар, дзе ён знаходзіцца ўжо пяць месяцаў.

Праваабаронцы запісалі апошня слова Кацярыны ў судзе:

«У сваім апошнім слове я б хацела выказацца пра тое, што мяне безумоўна захапляюць тыя людзі, якія стоячы да мяне на гэтым месцы ў чаканні прысуду, змаглі сказаць, што ўсім даравалі. На жаль, не магу сказаць тое самае, таму што для мяне вымавіць нешта падобнае значыла б схлусіць. Нічога з перажытага за апошнія пяць месяцаў я ўжо не ў стане ні забыць, ні дараваць. Не буду таксама хлусіць, што мне было проста перажыць гэтыя месяцы з усмешкай на твары. Не буду прыкідвацца, што цяпер не сабрала ўсю волю ў кулак, каб мой голас не дрыжаў і гучаў ўпэўнена. Не буду прыкідвацца, што за ўвесь час у мяне ні разу ўзнікла жахлівая думка пра тое, што калі аднойчы я не вярнуся з абеда ў офіс, на наступны дзень я не вярнуся дадому. Ніколі б не падумала, што маё жыццё будзе нагадваць сюжэт малабюджэтнага серыяла.

Раздаеш запасныя ключы родным і сябрам з просьбай у выпадку чаго абавязкова, абавязкова дагледзець ката. Думаеш: «Як адрэагуе тата, калі я ўслед за сваім маладым чалавекам раптам рэзка перастану выходзіць на сувязь? Хто, у выпадку чаго, прынясе яму сардэчныя кроплі?»

Разрываешся паміж працай, допытамі, адвакатам і паходамі ў СІЗА і на пошту. Кожны вечар перад сном думаеш: адключуся праз хвіліну ад стомленасці або з цяжкасцю засну на світанні? Падлічваеш выдаткі і сумна ўсміхаешся: «Ніяк не маглі сабраць маме на помнік. А вось я ўжо як раз патрэбную суму патраціла». 

І няхай кожны раз я была ветлівая, пры кожнай новай сустрэчы за маёй усмешкай заўсёды была думка пра тое, на чыёй адказнасці кожная зморшчынка на твары і кожны сівы валасок на галаве бацькоў, выкрадзенае здароўе ў мяне і майго блізкага чалавека. Я таксама маладая і амбіцыйная, і не разумею, чаму я, цаной свайго паламанага жыцця, павінна станавіцца чарговай прыступкай чыёйсьці кар'ернай лесвіцы. Хоць, напэўна, магла б зразумець, калі б змагла зірнуць на дзясятак чалавек не як на дзясятак лёсаў, а як на чарговую тэчку працоўных дакументаў. Але нягледзячы на песімістычную карціну, хацела б адзначыць, што я не дазволю прымусіць мяне адчуваць гнеў і нянавісць, я ўпарта працягну шукаць добрае нават у тых абставінах, якія склаліся.

Я шчыра захапляюся хлопцамі пад вартай. Хоць я не ў стане вярнуць вам ні хвіліны скрадзенага ў вас часу, я ганаруся кожным з вас, што нават праз такі доўгі тэрмін зняволення вы ўсе так выдатна выглядаеце і так годна трымаецеся. Некаторымі я ганаруся асабліва. Хачу запомніць гэты перыяд як час самых прыемных чэргаў, дзе чаканне перадачы ў СІЗА з лёгкасцю магло б замяніць сеанс курса псіхатэрапіі.

З нецярпеннем чакаю моманту выканаць узятае з мяне на пошце абяцанне вярнуцца, каб адправіць не «няшчасныя лісты ў няволю», а проста паштоўкі з віншаваннямі родным.

Я ўдзячная адвакатам, якія так самааддана працягваюць выконваць сваю працу нават у эпоху, калі «ўсе цудоўна ўсё разумеюць». І нягледзячы ні на што, наўрад ці я адчувала сябе больш шчаслівай, чым цяпер. Таму што я ведаю, што такое падтрымка каханага чалавека, што такое абарона старэйшай сястры, што такое бацькоўская мудрасць, што такое сапраўдныя сябры — тыя самыя, з якімі і ў агонь, і ў ваду. Бо кожны можа любіць, калі ўсё добра, і далёка не кожны зможа працягваць любіць і заставацца побач, калі свет руйнуецца і зямля сыходзіць з-пад ног. А мяне любяць насуперак усяму.

Гэта быў балючы і траўматычны вопыт. Але з такой падтрымкай я ўсё яшчэ ў стане трымаць спіну прама. Сёння, на жаль, я не веру і не спадзяюся ні на цуд, ні на справядлівасць, ні на вышэйшыя сілы. Але ўсё яшчэ ўпарта працягваю верыць у дабро, сумленне і, зразумела, у сябе».

Дзяржабвінаваўца Аляксандр Бацюшка запытаў для Кацярыны Бровач паўтары гады «хатняй хіміі», для яе хлопца Сяргея Канановіча — рэальнай «хіміі» на такі ж тэрмін. Суддзя Дзмітрый Куроўскі агучыць прысуд 30 жніўня. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць