БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін тэлеграм-канал і тэлеграм-чат прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем

22.10.2021 / 09:44

Nashaniva.com

МУС прызнала Telegram-канал «Ждановічы сёння» і Telegram-чат «Ждановічы 2020» экстрэмісцкім фарміраваннем.

Раней экстрэмісцкімі фарміраваннямі былі прызнаныя «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чат «ДНС чат», «Буслы ляцяць», іх чат, партал, які размяшчаў карту дваровых чатаў, ініцыятыва «Рабочы рух», «Кіберпартызаны» і «Кіберзлівы», а таксама тэлеграм-чат «Два мушкецёры і красуня».

У МУС раней растлумачылі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў і падпісчыкаў канала, а таксама ўдзельнікаў чата з'яўляюцца злачынствам паводле крымінальнага артыкула 361. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

«ГУБАЗіК трохі перабольшыў». Юрыст каментуе новую пастанову пра экстрэмізм 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула