Здарэнні

«ГУБАЗіК трохі перабольшыў». Юрыст каментуе новую пастанову пра экстрэмізм 

13 кастрычніка ГУБАЗіК пачаў палохаць: выйдзе новая пастанова Саўміна і падпісчыкі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будуць лічыцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання. Ім будзе пагражаць крымінальная адказнасць па артыкуле 361-1 КК. На наступны дзень дакумент нарэшце афіцыйна апублікавалі. «Наша Ніва» спытала ў юрыста, што важнага змянілася і ці сапраўды цяпер падпіска на «не той канал» пагражае калоніяй?

«У крымінальным праве большасці краін — у тым ліку і Беларусі — ёсць такое важнае правіла, што злачынства можа вызначацца толькі Крымінальным кодэксам. Адпаведна, мне ад пачатку было сумнеўна, што пастанова Савета міністраў можа ўнесці нейкія новыя правілы ў парадак прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, — кажа юрыст Андрэй Мачалаў. — 

Я праглядзеў дакумент, і стала зразумела, што ў ім няма нормаў, якія б вызначалі крымінальную адказнасць. Больш за тое, у дакуменце няма нічога такога, што б дало магчымасць ГУБАЗіКу прыцягваць удзельнікаў чатаў да крымінальнай адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. 

Як гэта звычайна і бывае ў пастановах Савета міністраў, якія прымаюцца ў працяг закона, гэтая пастанова мае працэсуальны характар, то-бок вызначае парадак працы і ўзаемадзеяння дзяржорганаў. 

Адпаведна, выглядае, што ГУБАЗіК трохі перабольшыў, як гэта было неаднаразова за мінулы год». 

Але ж у пастанове ёсць радок, з якога вынікае, што КДБ і МУС цяпер могуць прызнаваць «экстрэмісцкімі» адразу «фарміраванні» — групы людзей, якія, на думку органаў, нечым звязаныя, і з'яўляюцца «экстрэмісцкімі». 

Мачалаў тлумачыць, што нічога не змянілася.

«Так, КДБ і МУС прызнаюць нейкія суполкі экстрэмісцкімі, калі нехта не згодны, такое рашэнне прапануецца абскарджваць ва ўстаноўленым парадку.

Але ж раней гэта таксама было. Матэрыялы прызнаваліся экстрэмісцкімі толькі ў судзе, а экстрэмісцкія фарміраванні маглі вызначаць і КДБ, і МУС.

Гэта прапісана ў законе аб барацьбе з экстрэмізмам, і гэта пастанова ніякіх новых правіл у гэтым плане не дадае. Ніякіх радыкальных змен новая пастанова Савета міністраў не ўнесла», — тлумачыць юрыст. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць