БЕЛ Ł РУС

У Маскве затрымалі беларуса: ён быў у вышуку за ўдзел у маршы ў Гомелі

29.10.2021 / 12:39

Nashaniva.com

Сёння раніцай у маскоўскім метро паліцыя затрымала жыхара Гомеля Міхаіла Зубкова. Яго спынілі для праверкі пашпарта, і высветлілася, што беларус — у вышуку.

Цяпер Міхаіл у аддзяленні паліцыі, паведамілі navinyonline.

У верасні мінулага года Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі, яго затрымаў АМАП. Мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, як упэўніваюць сваякі. Міхась з'ехаў на працу ў Маскву.

«У жніўні да жонкі і маці Міхаіла прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі і яго самога. Потым жонку выклікалі ў СК. Следчая паказала ёй фотаздымкі з маршу і патлумачыла, што яе муж падышоў да супрацоўніка АМАП «бліжэй, чым трэба» і што ў Міхаіла на фота быў чырвоны твар. Гэта значыць, што «ён гатовы быў кінуцца на супрацоўніка АМАП», — распавялі сваякі.

Папярэдне, на Зубкова распачалі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула