БЕЛ Ł РУС

ЕС папрасіў Расію паўплываць на міграцыйны крызіс на беларускай мяжы

10.11.2021 / 15:54

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз звярнуўся да Расіі з просьбай выкарыстаць уплыў на Беларусь, каб вырашыць праблему наплыву мігрантаў да мяжы з Польшчай.

Аб гэтым піша ria.ru са словаў прэс-сакратара Брусэля Петэра Стана.

«Я паўтару наш заклік ад імя Еўрасаюза да Расіі выкарыстоўваць свой уплыў на Беларусь, цесныя сувязі паміж РФ і Беларуссю ў многіх сферах, каб Аляксандр Лукашэнка спыніў гэтую дзейнасць», — заявіў прадстаўнік ЕС.

Раней з аналагічнай заявай звярнулася да Уладзіміра Пуціна канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула