БЕЛ Ł РУС

ДзяржСМІ: У Беларусі ўжо ёсць «Іскандэры». Разбіраемся, ці так гэта?

16.11.2021 / 16:32

Nashaniva.com

Міністр абароны Віктар Хрэнін даў інтэрв’ю каналу «Аль Джазіра», пасля якога дзяржаўныя медыя пачалі тыражыраваць, што Беларусь ужо мае «Іскандэры». Гэта расійскія мабільныя ракетныя комплексы з дальнасцю да 500 кіламетраў. Але ці сапраўды гэта так і «Іскандэры» ўжо ў Беларусі?

«Адзначым, што «Іскандэр-М» — гэта патэнцыйны носьбіт ядзернай зброі. І згодна з міжнародным рэжымам кантролю за ракетнымі тэхналогіямі. Ніводная краіна свету не можа перадаваць іншай ракетныя сістэмы з дальнасцю, большай за 300 кіламетраў, тым больш з ядзерным абсталяваннем, — тлумачыць вайсковы аналітык Аляксандр Алесін. — Размяшчэнне іх магчымае на тэрыторыі Беларусі толькі з расійскім персаналам.

Прычым, комплекс можа прабыць у Беларусі не больш за два месяцы, пасля мусіць быць ратацыя, то-бок, замена іншымі, інакш гэта супярэчыць міжурадавым пагадненням. 

Таму тут гутарка ідзе пра тое, што «Іскандэры» якраз пакуль не патрэбныя, бо яны ёсць у Расіі: у Калінінградскай вобласці і на ўзбраенні Першай гвардзейскай танкавай арміі. 

Што меў на ўвазе Хрэнін, калі сказаў, што «Іскандэры», калі спатрэбяцца, тут жа будуць? Найхутчэй, што комплексы хутка прыедуць з Расіі — «Іскандэры» мабільныя, могуць рухацца з хуткасцю 70-75 кіламетраў.

За гадзін 10 яны даедуць да Беларусі. І ў нас жа адзіная вайсковая групіроўка, якая ў выпадку вайны пачынае дзейнічаць як адно цэлае, з пераброскай да нас расійскіх вайскоўцаў, што і адпрацоўваецца на вучэннях». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула